
У сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» нечакана трапіла старонка афіцыйнага Беларускага саюзу дызайнэраў → https://smarturl.click/5gZLo
За тыдзень улады ўнесьлі ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» больш за 40 рэсурсаў. Сярод іх — старонкі палітыкаў, пісьменьнікаў, журналістаў і СМІ, што для рэжыму ў Беларусі ўжо стала нормай.
Нечаканым навічком сьпісу стала старонка афіцыйнага Беларускага саюзу дызайнэраў у Інстаграме. Экстрэмісцкай яе 18 чэрвеня абвясьціў суд Савецкага раёну Менску. Не адкрываецца і сайт саюзу, зарэгістраваны ў Беларусі.