Група, якая называе сябе «Аб’яднаны штаб супраціву», заявіла пра ўзлом сайту «галоўнай клінікі Лукашэнкі».
Атака на Рэспубліканскі клінічны мэдычны цэнтар, паводле іх, адбылася 31 сьнежня 2022 году. У выніку хакеры нібыта атрымалі мэдычную інфармацыю пра Лукашэнку і ягоную сямʼю. Адзін з пунктаў аналізу — як Лукашэнка (не) здаваў ПЦР-тэсты перад сустрэчамі з Пуціным.
Яны апублікавалі на сайце клінікі свой зварот. Галоўная тэма — палітвязьні. У тым, што беларусы застаюцца за кратамі, хакеры вінавацяць Лукашэнку, а таксама апазыцыю, у прыватнасьці Ціханоўскую і Латушку. Ім закідаюць намер весьці перамовы зь беларускім кіраўніцтвам.
«Аб’яднаны штаб супраціву» паабяцаў сам вызваліць палітвязьняў і памяняць уладу ў Беларусі.
«Зіма вашая — лета нашае», — напісалі яны ў адрас Лукашэнкі.