У Рагачове разбураецца дом, дзе ствараў Уладзімір Караткевіч

Мінск Навіны

Месца натхнення Уладзіміра Караткевіча ў заняпадзе

У Рагачове разбураецца дом, дзе ствараў свае хрэстаматыйныя творы знакаміты беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч. Гэта дом дзеда творцы Васіля Грынкевіча, дзе Уладзімір Караткевіч не толькі любіў адпачываць, але і шмат працаваў, – паведамляе Pozirk.

Тут былі напісаныя аповесці «Ладдзя Роспачы», «Сівая легенда», твор «Віна дажджоў», а таксама значныя часткі раманаў «Каласы пад сярпом тваім» і «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».

Чым не месца для музею? Краязнаўцы і аматары творчасці Караткевіча неаднаразова казалі пра гэта. Аднак дом творчасці пісменніка працягвае разбурацца.