
За пяць гадоў колькасць першакласнікаў у Беларусі зменшылася амаль на траціну. Сёлета ў першы клас пойдуць 82 тысячы першакласнікаў. Гэта на 36 тысяч менш, чым было ў 2021 годзе.
Тлумачыцца гэта, верагодна, не толькі ўстойлівым зніжэннем нараджальнасці ў краіне, але і масавай эміграцыяй пасля 2020 года.