
Кіроўца каманды Ціханоўскага выйшаў на волю
На свабоду выйшаў Аляксандр Арановіч, які ў 2020 годзе ездзіў з праектам «Краіна для жыцця» па Беларусі на аўтадоме, абсталяваным пад мабільны штаб.
Яго затрымалі разам з Ціханоўскім і асудзілі на шэсць гадоў калоніі, а пазней дадалі яшчэ паўгода за «непадпарадкаванне».
У маі 2026 года Арановіч цалкам адбыў прызначаны тэрмін і выйшаў на волю – паведамляе «Наша Ніва».