
Навіна пра тое, што 19-гадовага хлопца знайшлі жывым, аказалася памылкай
Пошукі Мікіты Сталярова працягваюцца. Знаёмая сям’і паведаміла, што ранішняя інфармацыя з консульства датычылася іншага чалавека.
Тым часам з’явіліся новыя звесткі. 30 красавіка хлопец даслаў фота з аўтамабіля і напісаў, што едзе на працу. Апошні кантакт адбыўся 3 траўня: тады ён сказаў сябру, што знаходзіцца каля мяжы са Швейцарыяй і побач з ім былі некалькі рускамоўных людзей.
Мікіта паехаў у Аўстрыю на заробкі. З таго часу ягонае месцазнаходжанне застаецца невядомым.