Палітвязьня Алега Рубца будуць судзіць за «непадпарадкаваньне адміністрацыі турмы»
Пінчуку споўнілася 22 гады, і чацьверты раз сьвята ён сустрэў за кратамі. 27 лютага ў Жодзіне яго пачнуць судзіць за «непадпарадкаваньне адміністрацыі турмы», піша «Вясна».
Алега затрымалі 10 жніўня 2020 году за ўдзел у пасьлявыбарчых пратэстах у Пінску, пры затрыманьні моцна пабілі. Суд прызначыў 5,5 гадоў калёніі. У чэрвені 2022 пакараньне ўзмацнілі і перавялі з калёніі ў жодзінскую турму, дзе па некалькі месяцаў запар Алега ўтрымлівалі ў штрафным ізалятары. Агулам у ШЫЗА за апошні год Алег правёў больш за 200 содняў.
Новую справу палітвязьня будзе разглядаць судзьдзя Сьвятлана Самусева. Алегу могуць дадаць яшчэ два гады зьняволеньня.