Папа Рымскі Леў XIV прывітаў нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага ў Ватыкане

Мінск Навіны

Папа Рымскі Леў XIV прывітаў нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага.

Традыцыйна папа Рымскі зьявіўся на пляцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане ў адкрытым «папамабілі». Падчас свайго руху ён пэрыядычна спыняўся, каб дабраславіць шматлікіх пілігрымаў.

Пантыфік прачытаў Сьвятое Пісаньне, потым прайшла супольная малітва, а пасьля яе папа Рымскі індывідуальна прывітаў ганаровых гасьцей.

Падчас аўдыенцыі Алесь Бяляцкі знаходзіўся побач з герархамі Каталіцкай царквы ў непасрэднай блізкасьці да папы Рымскага. Пасьля агульнай аўдыенцыі папа Леў XIV прыняў Алеся Бяляцкага з жонкай Натальляй і меў зь імі размову.

Аўдыенцыя папы Рымскага — гэта традыцыйная штотыднёвая сустрэча, падчас якой Пантыфік выступае з казаньнем, чытае малітвы і асабіста дабраслаўляе вернікаў.

Аўдыенцыі праходзяць у Ватыкане на пляцы Сьвятога Пятра штосераду. Яны пачынаюцца раніцай. На іх зьбіраюцца тысячы вернікаў.

Фота @christianvision