Бяда ня ў тым, што, паводле надрукаванага ў НН дасьледаваньня Belpol, дыпмісыі РБ у замежжы набраліся супрацоўнікаў КДБ і ГРУ як сабака блох; дыппрыкрыцьцё выкарыстоўваюць усе краіны. У тым праблема, што гэтыя людзі служаць не беларускім нацыянальным інтарэсам, а – Маскве.