
Пад Менскам знішчылі калонію шэрых чапляў. Загінулі як найменей 15 птушак
Каля вёскі Кайкава пад Менскам падчас уборкі сухастою знішчылі дрэвы, на якіх шмат гадоў гнездаваліся шэрыя чаплі. Працы праводзіліся ў перыяд гнездавання, калі гэта забаронена законам.
Мясцовыя жыхары знайшлі на зямлі не менш за 15 мёртвых птушак. Дарослыя чаплі яшчэ некалькі дзён кружылі над месцам былой калоніі, спрабуючы адшукаць сваіх птушанят. Адно з іх выжыла, але атрымала пералом крыла, цяпер ім займаюцца валанцёры.
На месца выехалі спецыялісты Мінпрыроды. Яны выявілі таксама пахаваныя целы загінулых птушак, якія, паводле паведамленняў, маглі закапаць, каб схаваць сляды здарэння. Цяпер высвятляецца, хто менавіта праводзіў работы.
Якое пакаранне можа быць за такое – чытайце па спасылцы
Чытаць з Беларусі