Святлана Ціханоўская адкрыла новы шэлтар «Прытуляй мяне» ў Варшаве

Мінск Навіны

«Сапраўдны дом і апора для тых, каму прыйшлося прайсці праз самыя цяжкія выпрабаванні». Святлана Ціханоўская на адкрыцці новага шэлтару «Прытуляй мяне» ў Варшаве

Сёння, 30 траўня, у Варшаве прайшло ўрачыстае адкрыццё новага дома шэлтару «Прытуляй мяне».

Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у мерапрыемстве і выступіла са словамі віншаванняў і ўдзячнасці:

«Утульнасць — яна ідзе ад вас перш за ўсё, і тая атмасфера, якую вы ствараеце ў вашых шэлтарах.

Я б хацела падзякаваць вельмі вашай камандзе, якая шмат працуе, каб кожны беларус, які трапляе сюды ў цяжкіх абставінах, адчуваў сябе ўтульна і як дома. Я ведаю, колькі высілкаў на гэта патрэбна. І вось вы тлумачылі, што сітуацыі розныя бываюць, але ж вы — прыклад таго, што можна не апускаць рукі нават у самых цяжкіх умовах.

І, канешне, фонд «Прытуляй мяне», ён за гэты час стаў ужо домам і такой надзейнай апорай для вялікай колькасці людзей. І я вам зычу квітнення, усяго найлепшага, вам здароўя, моцы. І, канешне, я хачу падзякаваць таксама і ўсім партнёрам — гэта партнёры, валанцёры, звычайныя беларусы, якія кожны дзень робяць маленькі ўнёсак у тое, каб шэлтар мог мець магчымасць працаваць.

Вялікі дзякуй ад усіх беларусаў Польшчы польскаму ўраду, польскаму МЗС за тое, што на працягу ўжо гэтых год і раней дапамагаюць, падтрымліваюць беларусаў і трымаюць палітычную цвёрдую і прынцыповую пазіцыю».

Фонд «Прытуляй мяне» дапамагае беларусам і беларускам у цяжкім становішчы ў Варшаве. Заснавальніцы фонда – палітуцякачка Ганна Федаронак і былая палітвязынка Алеся Буневіч. Падтрымаць працу можна па гэтай спасылцы