Расея зноў выкарыстала паветраную прастору Беларусі для атакі па Украіне дронамі

Мінск Навіны

Расея зноў выкарыстала паветраную прастору Беларусі для атакі па Украіне

У ноч на 23 і 24 траўня расейскія дроны некалькі разоў заляталі ва Украіну з боку Гомельшчыны. Маніторынгавыя каналы зафіксавалі мінімум 9 такіх залётаў – піша «Флагшток».

Дроны рухаліся ў бок Чарнобыльскай зоны, Прыпяці і Оўруча. Мяркуючы па схемах, іх запускалі з Бранскай вобласці РФ, а маршрут ішоў уздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы з яе неаднаразовым перасячэннем.