Сёння пачынаюць судзіць у Савецкім судзе Мінска экскурсаводку Валерыю Чарнаморцаву
Справу павінна разглядаць суддзя Вольга Емяльянчанка, паведамляюць праваабаронцы.
Нагадаем, Валерыю затрымалі 18 кастрычніка 2022 года ў Мінску пасля ператрусу ў кватэры. Спачатку яе арыштавалі на 10 сутак, пасля перавялі ў СІЗА-1 і завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
Праваабаронцы прызналі Валерыю Чарнаморцаву палітзняволеннай.
Падтрымайце Валерыю: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Валерыя Віктараўна Чарнаморцава.