У фільме распавядаецца гісторыя пратэсту звычайнага беларуса, які пасля 2020 года кардынальна змяніў сваё жыццё, прысвяціўшы яе барацьбе з рэжымам.
У ім паднятыя важныя тэмы:
актывізм і героі пратэсту па прыкладзе горада Ліда;
цяжар страты Вітольда Ашурка, як сімвала пратэстаў Лідскай зямлі;
стадыi, па якім развіваўся пратэст сучаснай Беларусі;
народнаму ўльтыматуму ўладам;
пастаянным сварак у шэрагах беларускай апазіцыі;
вайне ў Украіне і ролі беларусаў у ёй.
Гісторыя асабістага досведу: пратэсты – затрыманне – турма – незаконнае перасячэнне мяжы – эміграцыя ўдалечыні ад родных…
“Упэўнены, што кожны зможа ўбачыць у маім фільме часцінку асабістай гісторыі. Часта, каб рухацца наперад неабходна зноў прайсці мінулае і зрабіць працу над памылкамі”, – Мікалай Давідчык
Пасля фільма Мікалай пагутарыць з гледачамі, адказажа на пытанні, звязаныя з фільмам.
20 студзеня
18:00
Беларускі Моладзевы Хаб
Варшава, plac Konstytucji 6
Фільм эмацыйны, мае абмежаванне па ўзросце 18+
Падыходзіць для прагляду актывістам з Украіны і Расіі
Рэпост вітаецца