
BelPol: больш за 100 беларускіх шпіёнаў пад дыпляматычным прыкрыцьцём працуюць у 40 дзяржавах
У аб’яднаньні былых сілавікоў BelPol заявілі, што атрымалі дакумэнтальнае пацьверджаньне існаваньня шырокай шпіёнскай сеткі, якую Беларусь утрымлівае за мяжой пад дыпляматычным прыкрыцьцём.
«Асноўныя задачы» шпіёнаў за мяжой — легітымізацыя Аляксандра Лукашэнкі пры дапамозе дэзынфармацыі і «подкупу замежных лябістаў», а таксама спрыяньне абыходу санкцыяў.