Палітзняволены журналіст Кірыл Пазняк у цяжкім стане трапіў у бальніцу пры СІЗА ў Калядзічах.«У баль…

Мінск Навіны

Палітзняволены журналіст Кірыл Пазняк у цяжкім стане трапіў у бальніцу пры СІЗА ў Калядзічах.

«У бальніцы пры СІЗА-1 у цяжкім стане знаходзіцца мой былы муж, журналіст Кірыл Пазняк. З запушчанымі наступствамі пнеўманіі і кавіду, якія ён падхапіў у ізалятары на Акрэсціна 8 месяцаў таму. Права на ахову здароўя — гэта базавае права чалавека. Прашу тых, ад каго гэта залежыць, зрабіць усё, каб захаваць чалавечае жыццё!» — напісала ў сацсетках былая жонка палітвязня.

Кірыл Пазняк быў затрыманы ў верасні мінулага года, калі КДБ абвясціў «экстрэмісцкім фармаваннем» YouTube-канал «Платформа 375». Журналіста назвалі «арганізатарам фармавання». Тады затрымалі і яго 20-гадовую дачку Яніну Пазняк — за супрацоўніцтва з «экстрэмісцкім фармаваннем».

Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта:
PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w