Нарэшце з беларускім дыпломам аб адукацыі можна будзе без праблемаў працаваць у ЗімбабвэА з Зімбабв…

Нарэшце з беларускім дыпломам аб адукацыі можна будзе без праблемаў працаваць у Зімбабвэ

А з Зімбабвэ, у сваю чаргу, могуць прыязджаць да нас.

Сёння Лукашэнка адобрыў мемарандум па ўзаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі.

Дарэчы, у Зімбабвэ каля паловы насельніцтва жывуць за рысай беднасці. Зімбабвэ займае адно з апошніх месцаў у свеце па працягласці жыцця (там дажываюць у сярэднім да 45 гадоў). Але затое сярод афрыканскіх краінаў яна адна з пісьменных – пісаць і чытаць умеюць амаль 90% насельніцтва.

А калі вы ўжо запланавалі ехаць у Зімбабве, то ведайце, што ад Менску да Харарэ (сталіца) – амаль 14 тыс км.

Крыніцы: Афіцыйны сайт Лукашэнкі, Вікіпедыя