У 2021 і 2022 гадах кампаніі з групы «ОСТЕК» увезлі ў Расію абсталяванне для вытворчасці паўправадні…

У 2021 і 2022 гадах кампаніі з групы «ОСТЕК» увезлі ў Расію абсталяванне для вытворчасці паўправаднікоў і мікрасхем коштам больш за 20 мільёнаў долараў. З якіх 8 мільёнаў долараў — пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Такое абсталяванне можа выкарыстоўвацца ў ваеннай прамысловасці.

Краінамі яго паходжання ў мытных дэкларацыях пазначаны Японія, Паўднёвая Карэя, Сінгапур, ЗША і краіны ЕС.

З 2022 па 2023 санкцыі сталі абмяжоўваць экспарт тавараў падвойнага прызначэння ў Расію. Пад санкцыі трапіла і група кампаній «ОСТЕК» і яе бенефіцыяры Аляксандр Разаронаў і Вадзім Гаршын.

У чорны спіс патрапілі таксама Inter-Trans, BMA Spedition і іх бенефіцыяр Яўген Касцюк, як еўрапейскія саўдзельнікі групы кампаній «ОСТЕК». Яны ажыццявілі сотні паставак электронных кампанентаў і іншых тавараў, прызначаных для групы кампаній «ОСТЕК», у тым ліку з пачатку расійскага ўварвання ва Украіну.

Пры гэтым, як мы высветлілі дзякуючы OCCRP, пасля ўвядзення амерыканскіх санкцый нямецкая кампанія BMA Spedition прадбачліва змяніла ўладальнікаў. Яўген Касцюк перадаў сваю долю жонцы і дачцэ, а дзяржаўная кампанія «БелМагістральАўтаТранс» выйшла з ліку ўладальнікаў.

Але, па сутнасці, год да ўвядзення маштабных санкцый, пакуль ішла вайна ва Украіне, беларускі ўрад праз «БелМагістральАўтаТранс» і беларус Яўген Касцюк забяспечвалі Расію тэхнікай для веннай прамысловасці.

Чытайце падрабязнее як беларусы дапамагалі абсталёўваць расійскую вайсковую машыну ў абыход санкцый ў нaшым расследаванні «Крывавыя пасярэднікі» (чытаць без VPN)