
Бэтон замест дрэваў. Як у Менску ўлады цішком высякаюць сотні гектараў паркаў
У лесапарку Мядзьвежына Фрунзэнскага раёну Менску ўлады хочуць пабудаваць біятлённы комплекс, дрэвы там высякаюць ужо некалькі гадоў. Раней падціснулі тэрыторыі ў Драздах, каля парку Горкага і парку Чалюскінцаў.
За 12 гадоў Менск страціў мінімум 651 гектар зялёных тэрыторыяў. Высьвятляем, хто і як забудоўвае паркі і сады беларускай сталіцы.