
Старт выбараў у Каардынацыйную Раду адклалі да 22:00 11 траўня па мінскім часе. Пры гэтым дата завяршэння галасавання не змяняецца — яно скончыцца ў ноч з 17 на 18 траўня.
Як паведаміў Павел Лібер, дадатковы час патрэбны для фінальнай праверкі бяспекі сістэмы галасавання. Паводле яго, цяпер каманда не фіксуе ніякіх пагрозаў, але хоча яшчэ раз усё ўважліва праверыць.