Рукапісны зборнік Ларысы Геніюш створаны ў Празе і захаваны ў Лёндане выйдзе ў факсімільным выданні

Мінск Навіны

Рукапісны і рукатворны зборнік Ларысы Геніюш: створаны ў Празе, захаваны ў Лёндане

Напрыканцы 1980-х у калекцыю Скарынаўскае бібліятэкі быў перададзены ўнікальны артэфакт — невядомы датуль рукапіс паэтычнавга зборніка Ларысы Геніюш, які яна сама перапляла ў брашуру. У ім — вершы 1945-47 гг., створаныя ў Празе перад арыштам і высылкай аўтаркі ў савецкі Гулаг.

Рукапіс быў расчытаны брытанскім беларусістам-літаратуразнаўцам Арнольдам Макмілінам і а. Аляксандрам Надсанам, і ў 1992 годзе ў Скарынаўскай бібліятэцы выйшла машынапіснае, памножанае на ксэраксе выданьне зборніка. Яно запоўніла доўгі прагал паміж першай, адзінай нецэнзураванай кнігай паэткі (“Ад родных ніў”, Прага, 1943) і выданьнямі, што выходзілі ў БССР.

З часам значнасьць другога праскага зборніка паэткі станавілася больш відавочнай. На думку гісторыцы Тацьцяны Астроўскай, спэцыялісткі ў беларускім дысыдэнцкім руху, “рукапісны і рукатворны — гэты зборнічак можа і павінен разглядацца як пачатак беларускамоўнага паваеннага сам- і тамвыдаву”.

Сёньня зьявілася магчымасьць і патрэба зірнуць на зборнік, прачытаць і асэнсаваць яго па-новаму. Неўзабаве ў выдавецтве Skaryna Press выходзіць ягонае факсымільнае выданьне зь вершамі ў новай рэдакцыі і трыма артыкуламі, якія раскрываюць кантэкст, гісторыю, значэньне і мову зборніка.

Чытаць пра зборнік на сайце выдавецтва