Гістарычную сядзібу Янкі Купалы ў вёсцы Полымя ператварылі ў сметнік

Мінск Навіны

Гістарычную сядзібу, дзе працаваў Янка Купала, ператварылі ў сметнік. Туды згружаюць бытавое смецце і адходы драўніны.

Усе будынкі сядзібы роду Свяцкіх “Беліца” ў вёсцы Полымя з’яўляюцца гістарычнымі помнікамі XVIII стагоддзя. Таксама яна звязаная з гісторыяй беларускай літаратуры. У 1903-1904 гадах тут канторшчыкам, а потым аканомам працаваў Янка Купала. Менавіта ў Беліцы ён пачаў пісаць свае першыя творы.