
Ужо сёньня. Дзень памяці Станіслава Булак-Балаховіча
Высокі вайсковы чын ён атрымаў ад камандаваньня расейскай Белай арміяй, прысягу на вернасьць Беларусі прымаў пад-бел-чырвона-белым сьцягам, а загінуў, баронячы ад захопнікаў сталіцу Польшчы.
Удзельнічаў у збройным змаганьні з бальшавікамі ў 1918–1920 гадах. Камандаваў Асобным аддзелам БНР у Балтыі. Захапіўшы са сваімі аддзеламі Мазыр, Булак-Балаховіч абвясьціў там незалежнасьць БНР.
Пра іншыя падзеі 10 траўня чытайце на сайце Свабоды.