Рэпэтытара Лівянта, яго жонку, дачку і калегу перавялі на «Валадарку»Як стала вядома Свабодзе, вядом…

Рэпэтытара Лівянта, яго жонку, дачку і калегу перавялі на «Валадарку»

Як стала вядома Свабодзе, вядомага рэпэтытара Яўгена Лівянта, ягоную жонку Юлію Лівянт, дачку Ганну і калегу, саўладальніка адукацыйнага цэнтра «100 баллов» Аляксея Іванова перавялі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага. Гэта сьведчыць, што супраць іх завялі крымінальную справу, па якім артыкуле — пакуль не вядома.