27 гадоў таму ў Менску выкралі былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранку

Мінск Навіны

27 гадоў таму ў Менску выкралі былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранку

Перад зьнікненьнем ён публічна папярэджваў пра тое, што дзеля дасягненьня неабмежаванай улады Лукашэнка будзе выкарыстоўваць усе мэтады без разбору.

«У прысутнасьці Шэймана я гаварыў з прэзыдэнтам, і той сказаў: Ты павінен выканаць мой любы загад“. Я яму кажу: „Аляксандар Рыгоравіч, людзей расстрэльваць я ня буду, Канстытуцыю парушаць я ня буду“. „Калі ты ня выканаеш мой любы загад, табе надзенуць кайданкі“. Ці гэта запалохваньне? Гэта стыль кіраўніцтва прэзыдэнта. Слабейшыя ламаюцца. Мацнейшых дабіваюць. І робіцца паслухмяная дзяржаўная машына, бяздумная, якая шчоўкае абцасамі. Гэта страшна. Гэта страшней за фашызм», — расказваў Захаранка ў фільме «Звычайны прэзыдэнт».

Хто, як і чаму выкраў Юрыя Захарнку — чытайце ў падрабязным матэрыяле Свабоды.

Пра тое, што яшчэ адбылося 6 красавіка ў гісторыі — у нашай традыцынай падборцы «Ўжо сёньня».