
Прэзыдэнт Польшчы ўручыў Анджэю Пачобуту ордэн Белага Арла → https://smarturl.click/MGoRE
Сёньня ў Варшаве прэзыдэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўручыў журналісту і былому палітвязьню Анджэю Пачобуту ордэн Белага Арла — найвышэйшую дзяржаўную ўзнагароду Польшчы.
«Анджэй Пачобут стаў на нашых вачах сымбалем упартасьці, адданасьці каштоўнасьцям, якія ён вызнае, і барацьбы за правы чалавека», — сказаў Наўроцкі.
А днём раней Пачобута з жонкай частаваў вячэрай польскі прэм’ер Дональд Туск.