
У Маскве ўпершыню за шмат гадоў у вайсковым парадзе 9 траўня ня будзе тэхнікі: https://smarturl.click/xVGXY
У сацыяльных сетках ужо жартуюць, што адбылася дэмілітарызацыя Расеі. А што будзе ў Беларусі?
Улады пакуль не абвясьцілі афіцыйную праграму сьвяткаваньняў Дня перамогі. А Лукашэнка паляціць на парад у Маскву.
А вось тым часам у Берасьці анансавалі, што аб’яднаюць акцыю «Беларусь памятае» з расейскай акцыяй «Бессмертный полк».