
Варта нагадаць, што адным з абвінавачанняў у бок Анджэя Пачобута было названне агрэсіяй напад СССР на Польшчу ў 1939 годзе. Гаворка пра атаку, якая пачалася 17 верасня 1939 г. Менавіта ў выніку нямецка-савецкай супрацы і выбуху Другой сусветнай вайны, савецкія камуністы анексавалі Заходнюю Беларусь/усходнія ваяводствы тагачаснай Польшчы. Менавіта тая падзея і дата 17 верасня ў неасавецкай лукашэнкаўскай Беларусі стала святочнай у 2021 г. на фоне ўзмоцненай расеізацыі, базуецца таксама на вяртанні да антыпольскіх наратываў.
Малы парадокс у тым, што з аднаго боку ў Рэспубліцы Беларусь ідэалогія базуецца на наратывах аб змаганні з нацыстамі, у лік якіх запісваюць шматлікіх зусім не нацыстаў ці нават тых, якія з імі змагаліся. З іншага боку караецца за нагад пра шырокі гістарычны фон, які тлумачыць узнікненне таго эпізоду, які святкуецца.