У Мінску пачынаюць адключаць ацяпленне ў грамадскіх і адміністрацыйных будынках

Мінск Навіны

У Мінску завяршаецца ацяпляльны сезон. Ад сёння пачнуць адключаць батарэі ў грамадскіх, адміністрацыйных будынках, прамысловых арганізацыях.

А з 2 траўні ацяпленне будуць адключаць у жыллёвым фондзе, інтэрнатах, агульнагарадскіх лазнях, тэатрах, установах адукацыі (за выключэннем школьных і дзіцячых дашкольных устаноў).