Заробкі чыноўнікаў за шэсць гадоў выраслі ў два з паловай разы да 3836,4 рублёў 01.05.2026 Мінск Навіны Заробкі чыноўнікаў за шэсць гадоў выраслі ў два з паловай разы. У сакавіку гэтага года яны ў сярэднім атрымлівалі 3836,4 рублі. А ў 2020-м — 1498 рублёў. Па тэмпах росту заробкаў дзяржаўнае кіраванне апярэджвае адукацыю і ахову здароўя.