Барысаўскі галодны бунт: як у 1932 годзе барысаўчане бунтавалі з-за калектывізацыі Барысаўскі галодн…

Барысаўскі галодны бунт: як у 1932 годзе барысаўчане бунтавалі з-за калектывізацыі

Барысаўскі галодны бунт 1932 года – адзін з лакальных, але паказальных эпізодаў сацыяльнага напружання ў БССР у часы калектывізацыі. У пачатку 1930-х гадоў савецкая ўлада праводзіла жорсткае канфіскаванне збожжа, завышаныя планы нарыхтовак і ліквідацыю «кулацтва». Гэта прывяло да дэфіцыту харчавання не толькі ў сельскай мясцовасці, але і ў гарадах, уключаючы Барысаў.

У 1932 годзе ў Барысаве ўзнік стыхійны пратэст, які гісторыкі называюць «галодным бунтам. Людзі выходзілі да крамаў, складоў і адміністрацыйных будынкаў. Пратэсты насілі не арганізаваны, а спантанны характар. Галоўнае патрабаванне – забяспечыць горад хлебам і перастаць вывозіць прадукты з Барысава. Бо ў горадзе проста нічога не заставалася.

Рэакцыя бальшавікоў? Класічная. У горад накіравалі міліцыю і падраздзяленні АГПУ (будучы КДБ). Сілай пратэст быў хутка задушаны, частка ўдзельнікаў была арыштаваная і рэпрэсаваная, а інфармацыя пра падзею была засакрэчаная.

Падобныя выступленні не асвятляліся ў афіцыйнай прэсе, бо супярэчылі наратыву «поспехаў сацыялістычнага будаўніцтва». Мы ведаем пра гэта дзякуючы гісторыкам, якія знайшлі ў архівах інфармацыю пра гэтую падзею.

Барысаўскі бунт – не ізаляваная з’ява. Ён паказвае, што Галадамор быў не толькі ва Украіне і Казахстане, а «дзякуючы» дзеянням савецкіх уладаў дакаціўся і да Беларусі. Барысаў – не адзіны прыклад.
Падобныя выступленні былі ў Оршы, Мазыры, Бабруйску і іншых беларускіх гарадах, не кажучы ўжо пра вёскі. Беларусы не прымалі палітыку ўлады – але і супрацьстаяць узброеным сілавікам было немагчыма.

  Наш Patreon
 
Наш Buymeacoffee

Ствараем беларускую нацыянальную ідэю