Вось такі «падарунак» атрымалі каталіцкія вернікі Беларусі да Вялікадня.9 красавіка ўступіла ў сілу …

Вось такі «падарунак» атрымалі каталіцкія вернікі Беларусі да Вялікадня.

9 красавіка ўступіла ў сілу рашэнне аб ліквідацыі грэка-каталіцкай парафіі ў Брэсце. Пра гэта вернікам нават ніхто не паведаміў. Гэта была апошняя грэка-каталіцкая парафія ў Брэсцкай вобласці.

Цяпер у рэгіёне ліквідаваныя ўсе грэка-каталіцкія супольнасці: ужо раней грэка-католікаў Баранавічаў і Івацэвічаў пазбавілі магчымасці маліцца ў касцёле. У гэтых выпадках рашэнні прымаліся праз суд, нягледзячы на нязгоду саміх вернікаў. Афіцыйныя прычыны не агучваюцца — толькі размытыя фармулёўкі пра «пагрозу нацыянальным інтарэсам».

І гэта ўжо не першы раз, калі пад ціскам апынаецца менавіта каталіцтва. Святароў пераследуюць, парафіі закрываюць, каталіцкім вернікам у турмах не дазваляюць маліцца і звяртацца да святароў. Гэта сістэмная палітыка, накіраваная на кантроль нават рэлігійнага жыцця людзей, на тое, каб не дазволіць вернікам яднацца. Бо адзінства — гэта тое, што больш за ўсё пужае састарэлага дыктатара пасля 2020 году.

Гэтая сітуацыя — яшчэ адзін доказ таго, што рэжым баіцца ўсяго жывога, свабоднага і непадкантрольнага.