Экіпаж місіі «Артэміда-2» пасьпяхова вярнуўся на Зямлю →
https://smarturl.click/0BX9g
А 3:07 (паводле менскага часу) астранаўты місіі «Артэміда-2» пасьпяхова прызямліліся ў Ціхім акіяне каля ўзьбярэжжа Сан-Дыега на поўдні ЗША пасьля амаль 10 дзён у космасе.
Агулам яны праляцелі больш за 1,1 мільёна кілямэтраў і аддаліліся ад Зямлі на рэкордную адлегласьць за ўсе палёты чалавека ў космас.
Посьпех місіі адкрывае магчымасьць палёту з пасадкай на Месяцы. І, магчыма, — ужо ў наступным годзе.