Улады ўнесьлі ў «экстрэмісцкі» сьпіс 4 беларускія кнігі і беларускамоўную інтэрнэт-кнігарню →
https://smarturl.click/3QwMZ
Інтэрнэт-кнігарня knihi.by працавала ў інтэрнэце з 2010 году і мела шырокі асартымэнт беларускамоўнай прадукцыі.
Таксама ў сьпіс дадалі 1-ы том «Гістарычных працаў» Аляксандра Цьвікевіча — беларускага гісторыка і міністра замежных справаў ва ўрадзе БНР. Падобны крок зрабілі ўлады ў чэрвені 1937 году. Тады выйшаў загад спаліць усе кнігі Цьвікевіча.
Уключылі ў сьпіс і кнігі сучасных аўтараў:
• «Апошняе пакаленне» Макара,
• «Наступны прыпынак — смерць» Камілы Цень і
• «Там, дзе нас няма» Макса Шнура.
Пры гэтым змагары зь беларускімі кнігамі нават не змаглі без памылкі сьпісаць кароткае прозьвішча аўтара — Шчур.