На мяжы Рэчыцкага і Гомельскага раёнаў ідзе маштабная вырубка лесу — пад будаўніцтва вайсковага палі…

На мяжы Рэчыцкага і Гомельскага раёнаў ідзе маштабная вырубка лесу — пад будаўніцтва вайсковага палігона. Там, у 50 км ад мяжы з Украінай, будзе размешчаная новая 37-я Асобная дэсантна-штурмавая брыгада.

На бягучыя работы па вырубцы лесу выдаткавана больш за 16 млн рублёў. Але асноўныя выдаткі яшчэ наперадзе: у 2027 і 2028 гадах у аб’ект плануецца “інвеставаць” каля 400 млн рублёў.

Раней для новай брыгады пачалі будаваць вайсковы гарадок каля вёскі Прыбар.