Некалькі панэляў абрынуліся са столі ў холе мінскай паліклінікі №22 (гэта ў Чыжоўцы). Справа ў тым, што ў адным з кабінетаў на другім паверсе сарвала кран з гарачай вадой.
Вада падтапіла кабінет і праз перакрыцці пацякла ўніз, дзе столь не вытрымала яе цяжару.
Месца заліцця перакрылі, адкрыўшы бакавыя ўваходы ў паліклініку. Пішуць, што прыём пацыентаў не спыняўся.