Калекцыя тэкстылю і кніг зь нямецкага Ляймэна прыбыла ў Віленскі беларускі музэй разам з жуком-скура…

Калекцыя тэкстылю і кніг зь нямецкага Ляймэна прыбыла ў Віленскі беларускі музэй разам з жуком-скураедам
https://smarturl.click/vde2v

У пачатку красавіка ў музэй зь Нямеччыны прывезьлі дзясяткі скрынак артэфактаў з асабістай калекцыі і архіву беларускага дзеяча Юрыя Попкі, які жыў у нямецкім горадзе Ляймэне і трымаў прыватны беларускі музэй.

Рэдкія рэчы музэйнікі змогуць далучыць да экспазыцыі не раней як праз некалькі месяцаў.

Прычыны затрымкі патлумачыла Свабодзе супрацоўніца музэю Паўліна Вітушчанка.

«У рэчах знайшлі шкодніка — скураеда, які асабліва небясьпечны для адзеньня з воўны, але і кнігі ён таксама можа пашкодзіць. Давядзецца рабіць адмысловыя захады абароны»