
Беларускіх вязняў эксплуатуюць на заводах. У BELPOL апынуўся дакумент, паводле якога прадпрыемства са структуры “БелАЗ‑Холдынг” патрабуе ад калоніі № 2 у Бабруйску тэрмінова павялічыць аб’ёмы вытворчасці і ліквідаваць адставанне па пастаўках.
Гэта азначае адно — людзей у беларускіх калоніях, уключаючы палітзняволеных, фактычна выкарыстоўваюць як танную, беспраўную працоўную сілу для выканання планавых задач прадпрыемстваў.