
Ужо сёньня: 232 гады таму паўстанцы Касьцюшкі перамаглі расейскія войскі пад Рацлавіцамі
https://smarturl.click/WRzW9
У гэты дзень у 1794 годзе паўстанцы пад кіраўніцтвам Тадэвуша Банавэнтуры Касьцюшкі разьбілі расейскіх захопінікаў пад Рацлавіцамі. Перамога пад вёскай непадалёк Кракава мела важнае значэньне для далейшага разьвіцьця паўстаньня, якое пашыралася на Сандамірскае і Люблінскае ваяводзтвы і Холмскую зямлю.
Перамога пад Рацлавіцамі стала настолькі знакавай, што бітву пад вёскай Паляны на Ашмяншчыне, якая адбылася празь месяц, ліцьвіны-беларусы сталі міжсобку называць «нашымі Рацлавіцамі». Пад Палянамі загоны на чале зь Якубам Ясінскім біліся з тамбоўскім палком Дзеева.
У сучаснасьці вобраз Рацлавіцкае бітвы праходзіць, напрыклад, у творчасьці гурта «Dzieciuki», дзе бітва згаданая ў тэксьце песьні пра Тадэвуша Касьцюшку.