Скарына як макулатура. Пра што сведчаць аркушы беларускага друкара ўнутры чужога пераплёту?
Старонкі выданняў беларускага першадрукара вярнуліся ў Прагу, але не ў якасці фаліянтаў, а як абрэзкі, якія амаль пяць стагоддзяў былі схаваныя ўнутры скуранога пераплёту іншай кнігі. Гэтая парадаксальная знаходка раскрывае некаторыя дэталі сувязяў Францыска Скарыны.