
Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Канстанціна Радзівіла
5 красавіка 1793 году ў Рыме ў сям’і Мацея Радзівіла і яго жонкі графіні Альжбеты Хадкевіч нарадзіўся Канстанцін Радзівіл, адзін зь першых беларускіх фальклярыстаў, палітычны дзяяч і мэцэнат. Атрымаў у спадчыну маёнтак Паланечка пад Баранавічамі, які дзякуючы Канстанціну Радзівілу стаў адным з культурных асяродкаў у краі.
Канстанцін Радзівіл быў сябрам Віленскай адукацыйнай камісіі, а таксама сябрам тайнай арганізацыі «Нацыянальнае масонства», Патрыятычнага таварыства. Зьяўляўся куратарам і апекуном асьветы ў Менскай і Горадзенскай губернях, часопіса «Народ і час». Канстанцін Радзівіл сабраў у Паланэчцы вялізную бібліятэку, калекцыю твораў мастацтва, запісваў мясцовыя гаворкі і зьбіраў фальклёр.
Болей пра падзеі 5 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце тут: https://smarturl.click/p2AbA