2 красавіка ў Беларусі адзначаецца так званы «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі». У сувязі з гэ…

«30 гадоў таму Аляксандр Лукашэнка падпісаў з Барысам Ельцыным Дамову аб «Саюзе Беларусі і Расіі». Адбылося гэта ў тыя часы, калі большасць былых «саюзных» рэспублік імкнуліся збегчы як мага далей ад «старэйшага брата». Матывы Лукашэнкі ляжалі на паверхні: менш за два гады раней ён даволі лёгка дамогся прэзідэнцкага крэсла ў Беларусі — далей быў толькі Крэмль. Пачалася падрыхтоўка: інтэнсіўныя сустрэчы з кіраўнікамі расійскіх рэгіёнаў. Дзеля таго і падпісалі тую дамову, а яшчэ праз год заснавалі Саюзную дзяржаву. На змену Ельцыну прыйшоў Пуцін, а Саюзная дзяржава і навастворанае свята засталіся.
Калі тое, чаго хацеў Лукашэнка, зразумела, то чым кіраваўся Ельцын? Ды і ўвогуле — навошта Беларусь Расіі? Не трэба тлумачыць гэта адзіным толькі імперскім сіндромам. Тут ёсць і рацыянальнае тлумачэнне, імя якому — «стратэгічная глыбіня». Беларусь для Расіі — прастора, якую можна кінуць. Сёння тая глыбіня як ніколі для Расіі патрэбная.
У часы Перабудовы быў папулярны такі сказ: «Галоўная небяспека вялікага сяброўства народаў СССР — быць задушаным у брацкіх абдымках». Сёння ролю абдымкаў выконвае Саюзная дзяржава. На першы погляд абы што, бо выдаткі саюзнага бюджэту на 2026 г. складаюць 6,3 млрд расійскіх рублёў — 64,7 млн еўра. Гэта прыкладна столькі ж, колькі Еўрапейскі Саюз выдаткоўвае адной толькі Літве на дапамогу пабудовы сацыяльнага жылля. Але чорт заўсёды хаваецца ў дробязях, амаль не заўважных для звычайных людзей. У нашым выпадку — гэта дарожныя карты Саюзнай дзяржавы, праз якія Расія крок за крокам пазбаўляе Беларусь суверэнітэту».
Поўны тэкст — на сайце.