
Беларуская праваслаўная супольнасьць у Польшчы падрыхтавала альбом велікодных сьпеваў
https://smarturl.click/XDavW
Аўтары праекту — беларуская праваслаўная супольнасьць капліцы сьв. Рыгора Перадзэ ў Варшаве. Капліца адносіцца да Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Ад сакавіка 2023 году там служаць Боскую літургію па-беларуску і разьвіваюць царкоўныя сьпевы на беларускай мове.
У падрыхтаваным альбоме — 36 аўдыёсьцежак. Сродкі патрэбныя на шыхтаваньне і мастацкае афармленьне нотных зборнікаў, друк і распаўсюд і іншыя дзеяньні.