Замежная выведка Ўкраіны: Расея наўмысна выціскае сваіх грамадзян у Беларусь У Службе замежнай вывед…
У Службе замежнай выведкі Ўкраіны зьвярнулі ўвагу на тое, што пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну прыблізна 90 % міграцыйнага патоку ў Беларусі складаюць грамадзяне Расеі – піша Радыё Свабода.
«Масква актыўна стварае перадумовы для пераезду ляяльных грамадзян у Беларусі — і робіць гэта сыстэмна, з разьлікам на пэрспэктыву. Мова ідзе пра памяркоўных прадстаўнікоў расейскага грамадзтва, а не прапуцінскіх актывістаў. Менавіта яны маюць шанец пасьпяхова асымілявацца на чужой, але не варожай тэрыторыі і пры патрэбе ператварыцца на крытычную масу „карэннага расейскага насельніцтва ў Беларусі“ — той, што будзе патрабаваць абароны праз неабходнасьць вывучэньня беларускай мовы. Сцэнар вядомы, інструмэнтар таксама», — адзначаецца ў паведамленьні выведкі.
У замежнай выведцы Ўкраіны мяркуюць, што Расея ня можа афіцыйна і прымусова, як гэта рабілася ў СССР, перасяляць частку свайго насельніцтва.
Далей дня некаторых “какая разница какой язык” а “русский язык наш актив”?