
21 сакавіка ў Гданьску пройдзе адкрыццё і ўрачыстае асвячэнне памятнага
Крыжа «Змагарам за вольную і незалежную Беларусь».
Гэта адбудзецца ў суботу і пачнецца а 14-й гадзіне на Гарнізонным могільніку ў Гданьску (за вакзалам PKS, што па вуліцы генерала Дамброўскага 2).
Таварыства “Хатка” запрашае на адкрыццё і асвячэнне памятнага крыжа.
У праграме святкавання ўгодкаў БНР у Гданьску таксама:
“Змагарам за Беларусь” – Паэзія і музыка: Валянціна Аксак, Уладзімір Арлоў, Наста Кудасава, Андрэй Хадановіч, Мая Міро-Вісьнеўская, гадзіна 1700, 21.03.2026 г., Абляцкі Цэнтр Культуры і Адукацыі,
Гданьск, вул. Эльжбетаньская 9-10
Дыскусія “Ці можна забараніць мінулае?”; “Вольны Хор” – канцэрт, гадзіна 17.30, 25.03.2026 г., Еўрапейскі Цэнтр Салідарнасці, Гданьск, Пл. Салідарнасці 1.
https://racyja.com/by/hramadstva/21-sakavika-u-hdansku-asvecjac-kryz-zmaharam-za-belarus/