
У вывезеных у Літву палітвязьняў няма дакумэнтаў
Пра гэта паведаміў дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі ў адказ на пытаньне карэспандэнта Радыё Свабода.
«Зараз, на момант як мы размаўляем, заканчваецца працэдура дапамогі з афармленьнем дакумэнтаў апошняга чалавека з 15. У іх няма дакумэнтаў, няма пашпартоў, таму што гэта зноў адзін з такіх мэтадаў, якія робіць рэжым, каб трошкі ўскладніць жыцьцё для нашых герояў. Але тут дзякуй, безумоўна, Літве, падтрымцы літоўскіх інстытуцый: літоўскай Службы міграцыі, пагранслужбы, Міністэрства Замежных спраў, Унутраных спраў. Таксама тых арганізацый, якія працуюць тут у Літве па дапамозе беларускім палітвязьням, такіх як Freedom House. Цудоўна, што тут ёсьць прадстаўнікі Абʼяднанага Пераходнага Кабінэта і Офіса Сьвятланы Ціханоўскай, якія дапамагаюць».
Глядзіце жывы рэпартаж Свабоды з сустрэчы палітвязьняў на YouTube