
«Жывая і здаровая» – «Наша Ніва» датэлефанавалася да бацькі Мельнікавай
Паводле яго словаў, яна час ад часу выходзіць на сувязь, але тэлефануе з невядомых нумароў і сама просіць ёй не званіць:
«Я ведаю, што яна ў Беларусі. З якога часу? Ну, даўнавата. Нічога яна не знікла. Наколькі я сам ведаю, жывая і здаровая. І дзеці, мабыць, з ёй. Хаця я ўнукаў і яе асабіста даўно бачыў жыўцом».
— перадае яго словы «Наша Ніва».
Пры гэтым у сеціве з’явіліся нібыта яе свежыя фота з менскай трэнажорнай залы, але іх сапраўднасць выклікае сумневы. Родныя не пацвердзілі, што гэта сапраўды яна.
Пасля выезду з Польшчы былая спікерка КР Мельнікава падарожнічала паміж Лонданам, Шры-Ланкай і Дубаем, пасля чаго знікла. Таксама з’яўлялася інфармацыя пра магчымыя фінансавыя аперацыі і сувязі з чалавекам, якога называюць супрацоўнікам спецслужбаў.