МАЗ вырабляе браняваныя «хуткія» з абаронай ад дронаў для Расеі У Белгарадскай вобласці паказалі но…

МАЗ вырабляе браняваныя «хуткія» з абаронай ад дронаў для Расеі

У Белгарадскай вобласці паказалі новыя машыны хуткай дапамогі з дадатковай абаронай ад дронаў. Вытворцу ў матэрыяле СМІ не назвалі, але на фота відаць эмблему МАЗ — заўважыла «Наша Ніва».

Паведамляецца, што аўтамабілі абсталяваныя спецыяльнымі канструкцыямі для абароны ад дронаў, а медычныя брыгады атрымалі каскі і бронекамізэлькі. Раней у рэгіёне ўжо пачалі абсталёўваць звычайныя машыны хуткай дапамогі такой абаронай.

Акрамя таго, улады разглядаюць магчымасць выкарыстання браняванага транспарту для перавозкі людзей у небяспечных зонах і плануюць далейшае ўзмацненне бяспекі, у тым ліку стварэнне спецыяльных «калідораў» уздоўж дарог для абароны ад беспілотнікаў.