
Віленскі аэрапорт уначы зноў спыняў працу праз праз кантрабандысцкія балёны зь Беларусі →
https://smarturl.click/QbkbR
Абмежаваньні ў паветранай прасторы над Вільняй уводзілі з 00:33 да 1:46 мясцовага часу. Прычынай сталі адзнакі на радарах, якія могуць пакідаць паветраныя балёны з кантрабанднымі цыгарэтамі, якія запускаюць зь беларускай тэрыторыі.
Збой у працы аэрапорту можа адбіцца на рэйсах 22 і 23 сакавіка праз парушэньне ратацыі экіпажаў і самалётаў, — гаворыцца ў заяве Віленскага аэрапорту.
Гэта ўжо чацьвёрты выпадак сёлета. Папярэдні раз быў уначы на 15 сакавіка.