
Гран-пры «Формулы-1» у Бахрэйне і Саудаўскай Аравіі адмененыя
Міжнародная аўтамабільная федэрацыя (FIA) паведаміла, што разглядала некалькі варыянтаў замены, але ў выніку было вырашана не праводзіць у красавіку ніякіх дадатковых гонак.
Такім чынам, у сезоне замест запланаваных 24 гонак пройдзе 22. Бліжэйшы этап адбудзецца 27–29 сакавіка ў Японіі, а пасля красавіцкай паўзы чэмпіянат працягнецца 3 траўня ў Маямі.
Таксама адмянілі этапы серый «Формулы-2», «Формулы-3» і F1 Academy, якія павінны былі адбыцца ў гэтыя ж дні.